Касманаўт, які вітаў Лукашэнку па-беларуску, вярнуўся на Зямлю

Касманаўт, які вітаў Лукашэнку па-беларуску, вярнуўся на Зямлю

Касманаўт Алег Арцем'еў, які нядаўна вітаў удзельнікаў XXXI Міжнароднага кангрэсу Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў у Мінску (а сярод іх і Аляксандра Лукашэнку) па-беларуску, вярнуўся на Зямлю. 4 кастрычніка разам з амерыканцамі Эндру Фойстэлам і Рычардам Арнальдам ён прызямліўся ў Казахстане. Капсулу, на якой спусціліся чальцы экіпажу МКС, знайшлі ў стэпе каля горада Жэзказган. Арцем'еў, Фойстэл і Арнальд правялі ў космасе 197 дзён. Падчас іх знаходжання на МКС адбыўся вядомы выпадак са знойдзенай прасвідраванай дзіркай.

Алег Арцем'еў у 1970-м нарадзіўся ў Рызе, дзе тады служыў яго бацька, афіцэр савецкай арміі. Пасля выхаду ў запас падпалкоўнік Арцем’еў з жонкай пераехаў з Казахстана ў Віцебск. А вось Алег пераехаў у Расію, скончыў Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Баўмана, працаваў у ракетна-касмічнай карпарацыі “Энергія”. Пасля на выдатна скончыў Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзідэнце Расіі. У атрад касманаўтаў Арцем'ева залічылі ў 2003 годзе. Першы яго палёт у космас адбыўся ў 2014 годзе, у 2016-м ён стаў Героем Расіі. Сёлета адбыўся другі палёт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі