КДБ: Банкаўскас будзе пад вартай прынамсі да 26 жніўня
Тэрмін утрымання пад вартай віленскага паліцыянта Лайманаса Банкаўскаса падоўжаны да 10 сутак. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Камітэце дзяржбяспекі. Нагадаем, Банкаўскаса затрымалі 16 жніўня на беларуска-літоўскай мяжы. У яго выявілі больш за 40 г амфетаміну. Літоўскага паліцыянта трымаюць у следчым ізалятары Гродна.
Сваякі Банкаўскаса сцвярджаюць, што амфетамін яму падкінулі. Літоўскія СМІ сцвярджалі, што паводле неафіцыйнай інфармацыі, Банкаўскасу падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай на 2 месяцы.
Сваякі Банкаўскаса сцвярджаюць, што амфетамін яму падкінулі. Літоўскія СМІ сцвярджалі, што паводле неафіцыйнай інфармацыі, Банкаўскасу падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай на 2 месяцы.