Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі лідара Усходняй канферэнцыі

Дынамаўцы ў Чалябінску

Дынамаўцы ў Чалябінску / t.me/hcdinamoby/

Хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ абыгралі лідара Усходняй канферэнцыі. У сераду ў Чалябінску паядынкам з "Трактарам" дынамаўцы распачалі чарговую выязную серыю. Лік — 3:1 (1:1, 1:0, 1:0). Адну шайбу закінуў Мікіта Пышкайла (яго першая шайба ў сезоне), дзве на рахунку Вадзіма Мароза.

У мінчукоў стала 40 ачкоў, яны дзеляць 6-7 месцы ў Заходняй канферэнцыі з камандай "Северсталь".

20 снежня "Дынама" гуляе ў Казані з "Ак Барсам", адным з лідараў Усходняй канферэнцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі