Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "АК Барсу" — 1:2
Мінскія дынамаўцы прайгралі "Ак Барсу"
Хакеісты мінскага "Дынама" 12 верасня зазналі трэцюю паразу запар. Яны прайгралі ў гасцях казанскаму "Ак Барсу" ў авертайме з лікам 1:2 (1:0, 0:1, 0:0, 0:1). Адзіную шайбу ў мінчукоў закінуў Віталь Пінчук.
Гэта трэцяя запар параза "зуброў" у чэмпіянаце КХЛ.
Цяпер "Дынама" з пяцю ачкамі займае сёмую пазіцыю ў Заходняй канферэнцыі.
14 верасня "зуброў" чакае яшчэ адзін матч у гасцях — яны сустрэнуцца з чалябінскім "Трактарам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.