"Хезбала" прызначыла новага лідара

Наім Касэм

Наім Касэм / Reuters

Ліванскі рух "Хезбала" прызначыў новага лідара. Ім стаў Наім Касэм, які з 1991-га быў намеснікам Хасана Насралы, ліквідаванага ў верасні ў Бейруце ў выніку ізраільскага авіяўдару, паведамляе Reuters.

"Генеральны сакратар" Наім Касэм з пачатку кастрычніка хаваецца ў Іране, куды яго пераправілі з Лівана праз Сірыю. "Хезбала" абяцае працягнуць палітыку Насралы "да таго часу, пакуль не будзе дасягнутая перамога".

Ізраіль праводзіць наземную аперацыю супраць "Хезбалы" на поўдні Лівана з 30 верасня. Падчас яе знішчаюцца склады зброі і боепрыпасаў, інфраструктура тэрарыстаў. Адначасова працягваюць наносіцца ракетныя ўдары па аб'ектах "Хезбалы" ў іншых раёнах Лівана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі