Хто такі Ібрагім Раісі — прэзідэнт, пракурор, кат

Хто такі Ібрагім Раісі

Хто такі Ібрагім Раісі / Ebrahim Noroozi / AP / Scanpix / LETA

Раніцай 20 траўня стала вядома пра гібель прэзідэнта Ірана Ібрагіма Раісі. Пра яго вядома не толькі як пра кіраўніка краіны, у біяграфіі Раісі ёсць моманты, якія выяўляюць яго як крывавага ката, вінаватага ў пакаранні смерцю іранскіх палітвязняў у 1988 годзе.

Еўрарадыё сцісла расказвае біяграфію Ібрагіма Раісі.


"Кат з Тэгерана"

У ліпені 1988 года тагачасны Вярхоўны лідар Ірана Рухала Хамейні, які прыйшоў да ўлады дзякуючы Ісламскай рэвалюцыі ў 1979 годзе, пастанавіў, што ўсе палітвязні, якія падтрымліваюць апазіцыю і "вядуць вайну з Алахам", будуць асуджаныя на пакаранне смерцю. Раісі адыграў адну з ключавых ролю ў гэтых падзеях.

Па ўсёй краіне было пакарана смерцю ад 4000 да 5000 палітычных зняволеных. Некаторыя крыніцы называюць нашмат большую колькасць: 30000 чалавек.

"Рашэнні аб тым, каго са зняволеных варта пакараць смерцю, а каго мілаваць, былі ў вялікай ступені адвольнымі", — пісала Amnesty International у снежні 1990 года.

Чым займаўся Раісі ў камітэце не да канца вядома, але ёсць інфармацыя пра тое, што ён курыраваў пытанні, звязаныя з наведваннем сваякоў зняволеных, і, магчыма, удзельнічаў у допытах.

У 1988 годзе Раісі быў адным з членаў Цэнтральнага Камітэта "Камісій па смерці", які караў смерцю зняволеных па загадзе Хамейні.

Роля Раісі ў пакараннях смерцю ігнаравалася ажно да жніўня 2016 года, калі Ахмад Мантазеры, старэйшы сын аяталы Мантазеры, які быў пераемнікам Хамейні да разні 1988 года, апублікаваў запіс сустрэчы 15 жніўня 1988 года свайго бацькі з членамі Тэгеранскай "Камісіі па смерці".

Цягам сустрэчы аятала Мантазеры рэзка раскрытыкаваў смяротныя пакаранні і заявіў Камісіі па смерцях, што "гісторыя асудзіць і зарэгіструе вашы імёны як злачынцаў".

Сам Раісі не каментаваў сваё дачыненне да пакаранняў смерцю да 2018 года. Тады ён адзначыў, што не мае дачынення да пакаранняў смерцю і не нясе адказнасці за прысуды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі