Хутка замаразкі: у ноч на нядзелю тэмпература апусціцца ніжэй за нуль
Кава
У ноч на нядзелю, 13 кастрычніка, у заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі чакаюцца замаразкі. Слупок тэрмометра апусціцца да 0, -2°С, кажуць у Гідраметцэнтры.
Днём у нядзелю на Беларусі з тэрыторыі Польшчы будзе перамяшчацца франтальная сістэма. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. У асобных раёнах на паўднёвым захадзе краіны будзе дзьмуць моцны парывісты вецер. Максімальная тэмпература паветра днём +7..+14°С.
А ў панядзелак, 14 кастрычніка, месцамі пройдуць дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3..+ 8 °С, максімальная днём складзе + 7..+12°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.