“Кіберпартызаны”: як ідзе партызанская вайна ў кіберлясах Беларусі — эфір

Юльяна Шаметавец

Юльяна Шаметавец / Еўрарадыё

Перыядычна “Кіберпартызаны” ладзяць атакі на прадпрыемствы і дзяржустановы ўнутры Беларусі, “абвальваючы” іх сайты, базы і гэтак далей. Але дзейнасць “кібераў” гэтым не абмяжоўваецца. І размова не толькі ў пэўнай дапамозе Украіне, але і ў супрацы з айчыннымі структурамі дэмакратычнай супольнасці, дапамозе беларусам ва ўзмацненні ці праверцы бяспекі сваіх гаджэтаў і інтэрнэт-рэсурсаў. Што дапамагае пазбегнуць пераследу з боку рэжыму.

Ці возьмуць прадстаўнікі “Кіберпартызанаў” удзел у выбарах у Каардынацыйную раду і чым было выкліканае такое рашэнне? Чым канкрэтна апошнім часам, якімі кібераперацыямі займаюцца “Кіберпартызаны” і якімі поспехамі могуць пахваліцца? Што адбываецца ў палку Каліноўскага і якія змены магчымыя ў яго структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца “Кіберпартызанаў” і палка імя Кастуся Каліноўскага Юльяна Шаметавец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі