"Кіберпартызаны" зноў узламалі сайт "Гомельскай праўды"
Так выглядаў сайт "Гомельскай праўды" пасля ўзлому
"Кіберпартызаны" адзначылі чатырохгоддзе сваёй дзейнасці тым, што чарговы раз узламалі сайт прапагандысцыкага выдання "Гомельская праўда". Пра гэта аб'яднанне паведаміла ў сваім канале.
На сайце "ГП" яны размясцілі банеры з інфармацыяй пра ўзлом базы зваротаў у КДБ, спасылкі на Партызанскі тэлеграм і малюнак мядзведзіка ў святочным каўпаку, які трымае лічбу 4.
Дарэчы, гэта не першы ўзлом сайта. Папярэдні раз "Кіберпартызаны" ўзламалі яго 25 сакавіка. Тады апублікавалі віншаванне з Днём Волі і заклік далучацца да палка Каліноўскага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.