Кінатэатры “Салют” і “Цэнтральны” з Новага года пакажуць 3D-кіно

“Салют” і “Цэнтральны” у наступным годзе будуць працаваць у лічбавым фармаце. Квіткі на кінасеансы будуць каштаваць ад 15 да 20 тысяч рублёў. Цяпер праектуецца яшчэ шматзальны лічбавы кінатэатр, які размесціцца ў “Авангардзе". Ён з’явіцца каля будучай станцыі метро “Грушаўка”. Будаўніцтва плануецца распачаць у 2011 годзе.

Таксама ў наступным годзе плануецца пераабсталяваць шэраг кінатэатраў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў дырэктар УП “Кінавідэапракат” Васіль Коктыш.

Коктыш: “Мяркую, што “Бярэсце” пасля “Салюта” і “Цэнтральнага” будзе чацвертым кінатэатрам у сістэме 3D. У наступным годзе мы плануем як мінімум яшчэ адну залу. Гэта будзе ці то “Мір”, ці то “Аўрора”

Першым кінатэатрам 3D у Мінску стаў “Кіеў”. Ён лічыцца самым прыбытковым. Нагадаем, што ў Мінску дзейнічаюць 14 кінатэатраў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі