Кіраўніцтва холдынгу "Пінкдрэў" распавяло пра прычыны выбуху

Камісія холдынгу "Пінкдрэў" па расследаванні прычын надзвычайнага здарэння на заводзе "Пінскдрэў-ДСП" лічыць, што пажар і выбух адбыліся з-за парушэння рэгламенту рамонтных работ. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніцтва "Пінскдрэва", што размешчана на афіцыйным сайце. Лукашэнка даў заданне разабрацца аб'ектыўна і пакараць менавіта вінаватых, і гэта будзе зроблена, гаворыць кіраўніцтва "Пінскдрэва", паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, пажар на заводзе "Пінскдрэў-ДСП" адбыўся 25 кастрычніка. Ахвярамі трагедыі сталі 14 работнікаў прадпрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі