Кіраўнік Брэсцкай вобласці ўзнагароджваў спартоўцаў сярэбранымі зліткамі
Мерапрыемства было прысвечанае спартовым вынікам 2013 года.
Акрамя традыцыйных для падобных імпрэзаў ганаровых дыпломаў і букетаў, запрошаныя атлеты і іх трэнеры атрымалі сярэбраныя зліткі Нацыянальнага банку Беларусі. Іх уручаў асабіста старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар.
Варта адзначыць, што большасць узнагарод атрымалі прадстаўнікі неалімпійскіх відаў спорту: кікбоксінгу, армрэслінгу, акрабытыкі, самба, шахматаў і гіравога спорту — на іх пайшло амаль 14 кілаграмаў серабра, паведамляе пінскі тэлеканал “Варяг”.
На здымках: Прызёрка кубка свету 2013 года па кікбоксінгу Алеся Клімавец і вядомая пінская шахматыстка Кацярына Бейненсон таксама атрымалі ад Канстанціна Сумара 250-грамовыя зліткі. Фота з сацыяльных сетак.