Кіраўнік Гродзеншчыны Ўладзімір Саўчанка сышоў у адстаўку
Аляксандр Лукашэнка прыняў адстаўку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Ўладзіміра Саўчанкі, падпісаўшы адпаведны ўказ. Як паведамляе БелаПАН, кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама падаў на імя кіраўніка дзяржавы заяву з просьбай вызваліць яго ад займанай пасады па стане здароўя з пераводам на іншую працу з меншым аб'ёмам задач.
Выкананне абавязкаў старшыні ўскладзенае на першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Івана Жука.
Нагадаем, што Гродзеншчынай Саўчанка кіраваў з 5 лютага 2001 года пасля смерці папярэдняга кіраўніка аблвыканкама Аляксандра Дубко.