Кіраўнік "Расатама" абмяркоўвае з уладамі Беларусі будаўніцтва другой АЭС

Кіраўнік "Расатама" абмяркоўвае з уладамі Беларусі будаўніцтва другой АЭС

Расійская дзяржкарпарацыя "Расатам" абмяркоўвае з беларускімі ўладамі будаўніцтва другой атамнай электрастанцыі і даследчага рэактара. Пра гэта кіраўнік дзяржкарпарацыі Аляксей Ліхачоў паведаміў у сваім відэзвароце да супрацоўнікаў.

Ён нагадаў, што 3 лістапада да энергасістэмы быў падлучаны першы блок Беларускай АЭС. "Ён стаў першым блокам пакалення "тры плюс", пабудаваным на еўрапейскім кантыненце, за межамі Расійскай Федэрацыі. Энергапуск беларускага блока ператварыўся ў падзею нацыянальнага маштабу, гэта сумесная перамога расійскіх і беларускіх спецыялістаў", — заявіў Ліхачоў. Пасля гэтага ён паведаміў, што абмяркоўвае з кіраўніцтвам Беларусі пабудову яшчэ адной АЭС.

Як паведамлялася, 7 лістапада ў Астраўцы Аляксандр Лукашэнка афіцыйна адкрыў першы блок АЭС. Рэактар першага энергаблока працаваў на магутнасці 40%. Увод яго ў прамысловую эксплуатацыю плануецца ў першым квартале 2021 года.

Аднак зранку 9 лістапада стала вядома пра непаладкі на АЭ, турбіна была спыненая, бо паламаліся трансфарматары напружання. У афіцыйным тлумачэнні Міністэрства энергетыкі заявіла: "Падчас выпрабаванняў... выяўлена неабходнасць замены асобнага электратэхнічнага вымяральнага абсталявання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі