Кіраўнік Следчага камітэта пацвердзіў адстаўку двух высокапастаўленых следчых

Кіраўнік Следчага камітэта пацвердзіў адстаўку двух высокапастаўленых следчых

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч пацвердзіў журналістам, што два высокапастаўленыя следчыя адпраўленыя ў адстаўку. 

Падрабязнасці кіраўнік СК распавядаць не стаў. "Пакуль праводзіцца праверка або пачатая крымінальная справа, у інтарэсах следства дэталі раскрываць нельга. Але яны сапраўды адпраўленыя ў адстаўку ў сувязі з атрыманнем інфармацыі, дастатковай для прыняцця такога рашэння", — цытуе TUT.by словы Наскевіча. Таксама ён паведаміў, што інфармацыя была атрыманая "ад сумежнага ведамства" і паабяцаў паінфармаваць грамадскасць аб выніках расследавання, якім займаецца цэнтральны апарат Следчага камітэта. 

Два тыдні таму, як паведамлялася ў СМІ, у адстаўку былі адпраўленыя начальнік аддзела па расследаванні злачынстваў у сферы эканомікі Упраўлення СК па Мінску палкоўнік Ілля Валозін і супрацоўнік цэнтральнага апарата СК Андрэй Качура.

Паводле неправеранай інфармацыі, Качура праходзіць па крымінальнай справе ў якасці падазраванага. Аб прычынах адстаўкі Іллі Валозіна афіцыйна не паведамляецца. Яго аддзел займаўся разнастайнымі гучнымі эканамічнымі справамі — ад справы бізнэсоўца Віталя Арбузава і групы кампаній Fenox да другой справы бізнэсоўца Аляксандра Мураўёва і справы кіраўнікоў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі