Кіраўнік Starbucks будзе лётаць на працу самалётам. Экаактывісты збянтэжаныя

Starbucks

Starbucks / unsplash

Нядаўна прызначаны кіраўнік Starbucks Браян Нікал сутыкнуўся са шквалам крытыкі, калі выявілася, што ён будзе лётаць на працу карпаратыўным самалётам.

Нікал прыступіць да працы ў верасні. У Starbucks дзейнічае палітыка, пры якой супрацоўнікі павінныя знаходзіцца ў офісе не менш за тры дні на тыдзень.

Новы кіраўнік жыве ў каліфарнійскім горадзе Ньюпарт-Біч, а штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Сіэтле. І ў прапанове пра працаўладкаванне яму гарантаваны карпаратыўны самалёт для паездак паміж офісам і домам.

Карыстальнікі сацсеткі Х заўважылі, што гэта не вельмі адпавядае публічнай пазіцыі кампаніі па пытаннях экалогіі. Самалёты выкідваюць у атмасферу велізарную колькасць вуглякіслага газу і вадзяной пары, аксіду азоту і сажы — не кажучы пра шумавое забруджанне.

"Гэта цудоўна... цудоўныя ўмовы для талентаў. Але спадзяемся, што мы не ўбачым занадта шмат новай рэкламы ад @starbucks, звязанай з "устойлівым развіццём" і "экалогіяй"?" — іранізуе адзін з карыстальнікаў X.

"Не будзьце занадта строгія да той афіцыянткі, якая дала вам пластыкавую трубачку", — напісаў іншы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі