Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя: Гэты вірус будзе з намі яшчэ доўга

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя: Гэты вірус будзе з намі яшчэ доўга

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Аданам Гебрэісус спрабуе падрыхтаваць чалавецтва да таго, што наперадзе "доўгі шлях" змагання з COVID-19. У сераду на прэс-канферэнцыі ён заявіў, што, нягледзячы на асцярожны аптымізм у некаторых краінах (напрыклад, у той жа Заходняй Еўропе), дзе колькасць заражэнняў зніжаецца, пандэмія каранавіруса ў свеце далёкая ад заканчэння.

"Гэты вірус будзе з намі яшчэ доўга",цытуе словы кіраўніка СААЗ "Бі-Бі-Сі".

Гебрэісус звяртае ўвагу на трывожныя звесткі з Усходняй Еўропы, Афрыкі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Там фіксуюць усё больш выпадкаў каранавіруса. Новая ўспышка захворвання можа пачацца ў любы момант, кажа кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

"Грамадзяне краін, дзе дзейнічаюць каранцінныя меры, адчуваюць зразумелае раздражненне ад таго, што ўжо некалькі тыдняў не пакідаюць дому, — кажа Тэдрас Аданам Гебрэісус. — Але свет ужо не будзе ранейшым".

У свеце зафіксавана 2 млн 628,5 тысяч выпадкаў COVID-19 (найбольш у ЗША — 842,6 тысячы, у Беларусі — 7281), памерлі 183,4 тысячы (у нашай краіне — 58 чалавек).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі