Кіраўнікі піўной галіны мусяць выканаць даручэнне Лукашэнкі да верасня
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
Ён падкрэсліў, што праз месяц чакае ад кіраўнікоў прадпрыемстваў і іншых службовых асоб справаздачы аб выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы па пытаннях развіцця галіны. Мясніковіч паабяцаў "жорстка кантраляваць" гэты працэс.
БЕЛТА нагадвае, што ў красавіку падчас нарады аб стане і перспектывах развіцця айчыннай піваварнай галіны Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў павышэння эфектыўнасці яе працы і аддачы ад укладзеных у мадэрнізацыю сродкаў. Асаблівая ўвага была звернутая на невыкананне планаў урада па імпартазамяшчэнню.
Фота — ria.ru