Кітаец забіў бацькоў і 17 патэнцыйных сведкаў злачынства

Кітаец забіў бацькоў і 17 патэнцыйных сведкаў злачынства

Масавае забойства адбылося ў кітайскай правінцыі Юньнань. У злачынстве прызнаўся 27-гадовы Ян Цыньпэй, жыхар гэтай правінцыі. Па яго словах, як перадае Бі-Бі-Сі, ён забіў сваіх бацькоў і яшчэ 17 аднавяскоўцаў.

Цыньпэя затрымалі ў чацвер, 29 верасня, у сталіцы правінцыі, горадзе Куньмін, за 200 км ад месца злачынства. Мужчыну пачалі шукаць пасля таго, як у вёсцы знайшлі целы яго ахвяраў.

Паведамляецца, што Цыньпэй працаваў у Куньміне і зрэдку прыязджаў у родную вёску. 28 верасня ён прыехаў да бацькоў і папрасіў у іх грошай. Падчас сваркі кітаец забіў бацьку і маці. Пасля гэтага, як паведамляе паліцыя, малады чалавек захваляваўся, што злачынства могуць выявіць. Таму ён забіў яшчэ 17 чалавек.

Дарэчы, ахвярамі Цыньпэя сталі ў тым ліку чацвёра непаўналетніх. Увогуле ж узрост забітых — ад 3 да 72 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі