Кітай пачаў ваенныя вучэнні з баявымі стрэльбамі вакол Тайваня

Кітай пачаў ваенныя вучэнні з баявымі стрэльбамі вакол Тайваня

Кітай пачаў беспрэцэдэнтныя ваенныя вучэнні з баявымі стрэльбамі ў шасці раёнах вакол Тайваня. Гэта адказ Пекіна на нядаўні візіт на востраў спікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэлосі. КНР лічыць Тайвань сваёй тэрыторыяй. Вучэнні працягнуцца да нядзелі. Баявыя стрэльбы будуць адбывацца і на моры, і ў паветры, піша Reuters.

Улады Тайваня заявілі, што вучэнні парушаюць правілы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, парушаюць тэрытарыяльную прастору іх краіны і "з'яўляюцца прамым выклікам свабоднаму паветранаму і марскому суднаходству". Кітай праводзіць вучэнні на самых ажыўленых міжнародных водных шляхах і авіяцыйных маршрутах, і гэта "безадказныя, незаконныя паводзіны", заявіла кіруючая Дэмакратычная прагрэсіўная партыя Тайваня.

Яшчэ ўвечары ў сераду невядомыя беспілотнікі праляцелі недалёка ад вострава. Тым часам хакеры атакавалі сайты Міністэрства абароны, Міністэрства замежных спраў і Адміністрацыі прэзідэнта Тайваня.

Кітай пачаў ваенныя вучэнні з баявымі стрэльбамі вакол Тайваня
Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі