Кітайцам-будаўнікам у Добрушы выплацілі заробкі
Здарылася гэта пасля іх масавага пешага паходу ў чацвер у Гомель.
Кітайскія рабочыя ў Добрушы, якія ў чацвер пратэставалі супраць нявыплаты ім заробку за тры месяцы, атрымалі грошы. Як паведамляе "Наша ніва", запазычанасць ім пагасілі ў поўным аб'ёме і яны не маюць прэтэнзій да свайго кіраўніцтва. Заробкі кітайцы атрымалі ў юанях. У пераводзе на беларускія рублі ад 22 да 24 млн за тры месяцы працы.
Нагадаем, сотні кітайцаў працуюць у беларускім горадзе на будаўніцтве картоннага камбінату. Раніцай 2 ліпеня частка рабочых (каля 200 чалавек) пешшу пайшлі ў Гомель з намерам адправіцца ў Мінск на сустрэчу з амбасадарам Кітая. У абласным цэнтры яны знаходзіліся да вечара, супрацоўнікі кітайскай амбасады іх пераканалі вярнуцца ў Добруш (для гэтага былі прадастаўленыя аўтобусы) і паабяцалі вырашыць праблему.
Пасольства Кітая не ведае, ці дэпартуюць рабочых, якія баставалі ў Беларусі
Жыхар Добруша пра кітайцаў: жывуць на фабрыцы, а іх начальства — у кватэрах
Фота: tut.by