Кітайцам забаранілі ўезд у Расію
Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін загадаў з 20 лютага часова прыпыніць уезд грамадзян Кітая ў Расію ў прыватных, навучальных і турыстычных мэтах, а таксама для працоўнай дзейнасці. Пра гэта журналістам паведамілі ў апараце віцэ-прэм'ера РФ Таццяны Голікавай, перадае DW.
Раней такое ж рашэнне зацвердзіў аператыўны штаб па папярэджанні завозу і распаўсюду ў Расіі каранавіруса COVID-19. Якраз Голікава і ўзначальвае гэты штаб.
Прычынай такой забароны называецца пагаршэнне эпідэміялагічнай абстаноўкі ў Кітаі, а таксама тое, што грамадзяне КНР працягваюць прыбываць на тэрыторыю Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.