Кітайцы набываюць гатэль “Гродна”
Кітайская правінцыя Ганьсу і Гродзенская вобласць Беларусі абмеркавалі супрацоўніцтва Дэлегацыя Паднябеснай у чацвер наведала Гродна. Тут прайшла сустрэча партнёраў у рамках міжрэгіянальнага дыялогу.
У планах супрацоўніцтва — рэалізацыя шэрагу праектаў, у тым ліку будаўніцтва забаўляльна-турыстычнага цэнтру, стварэнне партнёрскіх вытворчасцяў у свабоднай эканамічнай зоне “Гродна-інвест”, і, апроч таго, выкарыстанне сельскагаспадарчых земляў у Панямонні, паведамляе СТВ.
На сёння падпісаная дамова аб набыцці будынка былога гатэля “Гродна”. Кітайцы маюць намер ператварыць яго ў забаўляльна-турыстычны цэнтр. Таксама падпісанае пагадненне з мясцовай Свабоднай эканамічнай зонай. Там плануюць адчыніць сумесныя прадпрыемствы. Прадугледжваецца і арэнда сельскагаспадарчых плошчаў у Гродзенскай вобласці, дзе будуць вырошчваць прадукцыю на продаж у суседнія з Беларуссю краіны.
Фота: kvartirant.by