Кітайцы падарылі Нацыянальнаму сходу 10 аўтамабіляў (відэа)

Кітайцы падарылі Нацыянальнаму сходу 10 аўтамабіляў (відэа)

17 красавіка ў Мінску прайшлі перамовы кітайскай парламенцкай дэлегацыі і старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіла Мясніковіча. Па словах Мясніковіча, парламентары дамовіліся канцэнтравацца на паглыбленні палітычнага дыялогу, міжпарламенцкага супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў. Была падпісаная заява пра супрацоўніцтва.

Як інфармуе БЕЛТА, Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў падараваў Нацыянальнаму сходу 10 легкавых аўтамабіляў Geely. За руль аднаго з іх сеў прадстаўнік кітайскай дэлегацыі. “А я ззаду”, — сказаў Мясніковіч і сеў на задняе сядзенне за кіроўцам. Яго страхаваў рукой ахоўнік, каб старшыня Савета Рэспублікі не стукнуўся галавой. Неўзабаве Міхаіл Мясніковіч выйшаў з аўтамабіля і коратка сказаў: “Добры!”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі