Клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны пачаліся ў Беларусі на тыдзень раней

Клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны пачаліся ў Беларусі на тыдзень раней

Клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад каранавіруса "Спадарожнік V" пачаліся ў Беларусі на тыдзень раней, чым планавалася. Пра гэта міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка паведаміў на нарадзе ва Уладзіміра Пуціна.

"Хачу адзначыць, што ва ўзаемадзеянні з калегамі з Беларусі пастаўленыя ўжо першыя дозы вакцыны. Беларускія калегі далі дазвол на правядзенне клінічных даследаванняў. Як мы і планавалі, нават з апярэджаннем, пачалі гэтыя клінічныя даследаванні непасрэдна ў медыцынскіх арганізацыях Беларусі", — перадае ТАСС словы расійскага міністра.

Беларусь — першая краіна, куды была пастаўленая расійская вакцына. Клінічныя выпрабаванні пройдуць у васьмі медыцынскіх установах нашай краіны. У іх прымуць удзел 100 добраахвотнікаў. 

Раней паведамлялася, што выпрабаванні пачнуцца з 1 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі