Кліп для Еўрабачання каштаваў Алёне Ланской 15 тысяч еўра
Працавала над кліпам міжнародная брыгада — рэжысёр з Турцыі, аператар-пастаноўшчык — з Бельгіі.
Прычым, запэўнівае Еўрарадыё прадзюсар Алены Ланской Дзмітрый Баранаў, прапановы айчынных кліпмейкераў былі нават даражэйшымі, чым праца гэтай міжнароднай кліп-брыгады.
Дзмітрый Баранаў: “Усё было дастаткова “памяркоўна” — дзесьці ў межах 15 тысяч еўра. Шэраг прапаноў, якія мы разглядалі, у тым ліку і ад беларускіх вытворцаў, былі даражэйшымі”.
Грошы на кліп Алёны Ланской далі спонсары, сцвярджае Баранаў. Здымалі яго ў Стамбуле. Зараз на ім завяршаюць працу і абяцаюць бліжэйшымі днямі паказаць яе вынік.
Дарэчы, гэтымі днямі Алёна Ланская здымае сваю відэа-візітоўку для Еўрабачання. Паводле патрабаванняў, спявачка ў візітоўцы прэзентуе не толькі сябе, але і сваю краіну. Ужо завершаныя здымкі ў Мінску. Месцы для здымак, распавядае прадзюсар спявачкі, Алёна выбірала сама.
Фота — ctv.by