КНДР падарвала дарогі, якія вядуць у Паўднёвую Карэю

Лідэр КНДР Кім Чэн Ын

Лідэр КНДР Кім Чэн Ын / Reuters

КНДР падарвала два ўчасткі дарог, якія вядуць у Паўднёвую Карэю, перадае агенцтва Yonhap са спасылкай на паўднёвакарэйскі камітэт начальнікаў штабоў.

Адна дарога знаходзіцца на захадзе КНДР і злучае паўночнакарэйскі горад Кэсан з паўднёвакарэйскім Пхаджу. Другая праходзіць на ўсходзе. У Сеуле лічаць, што Пхеньян мае намер поўнасцю знішчыць сухапутныя маршруты паміж краінамі і выбудаваць абарончыя ўмацаванні. З канца 2023-га КНДР пачала мініраваць тэрыторыі, зносіць вулічныя ліхтары і чыгуначныя пуці ў прыгранічных раёнах.

Напярэдадні падрыву дарог паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын правёў сустрэчу са службовымі асобамі ў сферы нацыянальнай бяспекі. Падчас гэтай сустрэчы ён абвінаваціў Сеул у запусках беспілотнікаў і назваў гэта ваеннай правакацыяй. Кіраўнік КНДР таксама запатрабаваў "неадкладных ваенных дзеянняў" для абароны суверэнітэту.

Адзначым, што гэтыя аўтамабільныя маршруты, а таксама дзве чыгуначныя веткі аднавілі ў 2000-х. Яны былі сімвалам разрадкі паміж Пхеньянам і Сеулам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі