"Коцік" + "Don't worry, Be happy" = KRIWI (Фота + відэа)
Гурт KRIWI падчас кароткачасовай вылазкі ў Мінск яго лідэркі Веранікі Кругловай зладзіў канцэрт у Графіці, паўдзельнічаў у "Музычным рынгу" тэлеканала СТБ разам з гуртом "Чысты голас", а таксама скончыў запіс чарговага альбому "Супрановіч збіў мяне з панталыку, - распавяла Вераніка перад канцэртам KRIWI у пабе Графіці. - Абяцаў 28-га лютага канцэрт "Народнага альбому". Я прызначыла свой прыезд у Мінск на гэты перыяд, падбіла справы. У выніку "Народны альбом" сарваўся. А мы вырашылі сыграць невялікі канцэрт".
У сонечна-блакітным Графіці KRIWI адыгралі сваю еўрапейскую праграму, якая складаецца з новых і старых добра вядомых прыхільнікам этна-музыкі хітоў: "Таму-сяму", "За туманам", "Царкоўка", "Коцік" прагучалі ў новых шыкоўных апрацоўках, часам з выкарыстаннем камп'ютарных лупаў. "Коцік", дарэчы, страціў сваю мінулую лірычнасць: уз'яднаўшыся са знакамітай макфэрэнскай "Don't worry, Be happy" набыў хуліганскасць і гарэзлівасць.
Ігар Гарбачэўскі
Валерыя Валадзько
Слава Сергеенка
Карэн Карапецян
Ігар Гарбачэўскі
Валерыя Валадзько
Слава Сергеенка
Карэн Карапецян
Новыя песні KRIWI прасякнуты духам старажытных беларускіх абрадаў і сучасных касмічных вандровак, яны спалучаюць найноўшасць модных гармоній і спевы беларускіх бабуль, яны незвычайныя па форме і багатыя стылістычна.
Вольга Гарбачэўская
Вольга Гарбачэўская
Раніцай 28-га лютага KRIWI узялі ўдзел у "Музычным рынгу" тэлеканала СТБ. Апроч таго, Вераніка дапісала некаторыя партыі да будучага альбома. Рэліз новай плыты KRIWI запланаваны на 2010 год.
Еўрарадыё пра KRIWI: Вераніка Круглова: Раней у мяне быў вобраз пакутніцы, а цяпер я хуліганка
Еўрарадыё пра KRIWI: Вераніка Круглова: Раней у мяне быў вобраз пакутніцы, а цяпер я хуліганка