Колькасць ахвяраў тэракту ў Стамбуле набліжаецца да 40 чалавек
Колькасць ахвяраў двайнога тэракту ў Стамбуле склала ўжо 38 чалавек. Пра гэта заявіў міністр унутраных справаў Турцыі Сулейман Сайлу ў нядзелю, 11 снежня. Раней паведамлялася пра 29 забітых, пераважная большасць якіх — паліцыянты. Цяпер вядома, што загінула 30 праваахоўнікаў.
Яшчэ 155 пацярпелых застаюцца ў лякарнях. Турэцкія ўлады заяўляюць, што атаку маглі ажыццявіць курдскія баевікі. Затрымана ўжо 13 чалавек па падазрэнні ў арганізацыі выбухаў.
У сувязі з тэрактам у Турцыі абвешчаная аднадзённая нацыянальная жалоба, перадаюць замежныя СМІ.
Нагадаем, што двайны тэракт адбыўся ўвечары 10 снежня — ля футбольнага стадыёна Vodafone Arena ўзарвалася начыненая выбухоўкай машына, а ў суседнім скверы тэрарыст-смяротнік падарваў сам сябе.
Як паведамлялася раней, беларусы ў гэтым здарэнні не пацярпелі.