Колькасць памерлых ад COVID-19 у Беларусі набліжаецца да 100

  Колькасць памерлых ад COVID-19 у Беларусі набліжаецца да 100

У Беларусі на раніцу 3 траўня налічваецца 16 705 пацверджаных выпадкаў COVID-19, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. За апошнія суткі дадаліся 877 выпадкаў.

Выпісаныя з лякарняў 3196 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+79). З іх 3097 паправіліся (+77), 99 — памерлі (+2).

За суткі зроблена 8809 тэстаў (усяго — 204239). Кожны дзясяты тэст за апошнія суткі паказаў новы выпадак каранавіруснай інфекцыі.

  Колькасць памерлых ад COVID-19 у Беларусі набліжаецца да 100

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі