Колькасць ВІЧ-інфіцыраваных ў Расіі — амаль мільён чалавек

Цяпер у Расіі зарэгістравана 933 419 чалавек, хворых на ВІЧ-інфекцыю, перадае сайт ria.ru  Гэты паказчык суадносны з колькасцю ўсіх захварэлых у Еўропе.

З пачатку года колькасць такіх хворых вырасла на 10% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Такія дадзеныя агучыў кіраўнік Федэральнага навукова-метадычнага цэнтра па прафілактыцы і барацьбе са СНІДам Вадзім Пакроўскі.

"Гэта амаль афрыканскія паказчыкі”, — адзначыў Пакроўскі.

Па яго звестках, за першыя тры месяцы гэтага года ў Расіі заразілася каля 30 тысяч чалавек, у той жа час як у Германіі за ўвесь год 1000 чалавек.

У Расіі асноўная прычына заражэння — спажыванне наркотыкаў, колькасць такіх складае да 60% ад агульнай колькасці. 1,2% заразіліся пры гомасэксуальных кантактах.

Для даведкі, у Беларусі на 1 красавіка зарэгістравана больш за 18 тысяч выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. За першы квартал 2015 года было выяўлена 582 ВІЧ-інфікаваных, за аналагічны перыяд 2014 года гэты паказчык быў роўны 458 выпадкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі