Колькасць загінулых ад каранавіруса перавысіла 1,5 тысячы чалавек

Каранавірус, Ухань / Reuters
Каранавірус, Ухань / Reuters

Ахвярамі каранавіруса ў Кітаі ўжо сталі 1523 чалавекі. Колькасць захварэўшых дасягнула 66,4 тысяч чалавек, паправіліся 8096 людзей, паведамляе Дзяржаўны камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР.

За суткі памерла 143 чалавекі, паправіліся 373, выяўлена новых захварэўшых 2,6 тысячы чалавек.

Сярод кітайскіх рэгіёнаў першае месца па колькасці захварэўшых займае цэнтральная правінцыя Хубэй, дзе першапачаткова і была зарэгістравана ўспышка новага віруса. Зараз там больш за 54 тысячы інфіцыраваных, 1457 чалавека памерлі, 4774 змаглі справіцца з вірусам.

У Пекіне выяўлена 372 захварэўшых на каранавірус чалавека. І толькі трое памерлых.

Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя лічаць, што новым каранавірусам можа захварэць да 2/3 насельніцтва Зямлі. Такі прагноз выказаў вірусолаг Айра Ланджыні, саветнік СААЗ, які адсочвае сітуацыю з распаўсюджваннем віруса ў Кітаі.

На яго думку кожны чалавек, хто заразіўся вірусам, перадае інфекцыю яшчэ двум-тром іншым. Распаўсюджванне хваробы адсачыць складана бо да гэтага часу няма тэстаў, якія дазваляюць хутка выявіць захворванне, а ў некаторых людзей яно працякае даволі лёгка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі