Колькасць загінулых на Шры-Ланцы дасягнула 290 чалавек
Reuters
Па матэрыялу “Новой газеты”
Колькасць загінулых у выніку васьмі выбухаў на Шры-Ланцы, якія адбыліся 21 красавіка, дасягнула 290 чалавек, паведамляе The Hindustan Times са спасылкай на мясцовую паліцыю.
Каля 500 чалавек былі параненыя ў выніку серыі тэрактаў. Пад арыштам па падазрэнні ў дачыненні да нападаў знаходзяцца 24 чалавекі, перадае тэлеканал News First. The Hindustan Times паведамляе пра арышт 13 чалавек.
Крыніца агенцтва Reuters ва ўрадзе Шры-Ланкі паведаміла, што прэзідэнт краіны Майтрыпала Сірысена, які ў момант трагедыі знаходзіўся за мяжой, 22 красавіка вырашыў правесці паседжанне Савета нацыянальнай бяспекі. Суразмоўца агенцтва адзначыў, што на ім будзе прысутнічаць прэм'ер-міністр Шры-Ланкі Раніл Вікрамасінгхе.
Серыя выбухаў на Шры-Ланцы адбылася ў дзень святкавання каталіцкага Вялікадня. Першыя шэсць выбухаў у сталіцы краіны Каломба і яе прыгарадзе адбыліся раніцай 21 красавіка — пацярпелі тры каталіцкіх храмы і тры гатэлі. Атакі ў двух цэрквах, як паведамілі ў паліцыі, здзейснілі смяротнікі. Пасля гэтага яшчэ два выбухі прагрымелі ў прыгарадзе Каломба.
З-за выбухаў у краіне заблакавалі сацсеткі і месенджары, каб "прадухіліць распаўсюджванне фэйкаў", і ўвялі каменданцкую гадзіну.