Korn вяртаюцца да вытокаў

Ветэраны ню-метал Korn амаль скончылі працу над сваім доўгачаканым новым альбомам.
Мяркуецца, што дзевятая ў студыйнай дыскаграфіі гурта кружэлка з'явіцца на пачатку лета. Яе папярэдняя назва – «Korn III - Remember Who You Are».

Новы альбом уз'яднаў музыкаў у студыі з іх даўнім калегам – прадзюсерам Росам Робінсанам, аўтарам рэвалюцыйнага саўнда гурта. Нагадаем, што Робінсан працаваў над першымі дзвюма пласцінкамі каманды – «Korn» (1994) і «Life is Peachy» (1996).

Па словах фронтмэна калектыву Джонатана Дэвіса, музыкі «шмат эксперыментавалі на двух папярэдніх альбомах. Але зусім не збіраліся рабіць яшчэ адзін такі запіс. Таму вырашылі запрасіць Роса Робінсана, каб ён нагадаў, з чаго ўсё пачыналася».

«Remember Who You Are» стане першай працай Korn для лэйбла Roadrunner. Нагадаем, што з выпускам у 2007-м лонгплэю «Untitled» музыкі выканалі свае кантрактныя абавязкі з лэйблам EMI і запісвалі новую пласцінку ўжо ў якасці «вольных агентаў».

Фота: emoturkey.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі