Kriwi прэзентуюць новы альбом на вуліцы

22 траўня гурт Kriwi прэзентуе мінчукам свой новы альбом “Траўка-мураўка”. Канцэрт пройдзе на ганку кнігарні “ЛогвінаЎ”. Фронтвуман каманды Вераніка Круглова кажа, што гэта будзе джэм-сэйшн, у якім музыкі Kriwi будуць граць разам з прыхільнікамі гурта.

Вераніка Круглова: “Мы вырашылі пасядзець сваім хіпанскім складам, зрабіць невялікі акустычны канцэрт. Выканаем 6-10 песень з новага альбома. Усе мы вельмі рэдка збіраемся, бачымся, таму хочацца, каб падыходзілі людзі, якія нас любяць, якія хочуць нас слухаць. Мы разам паспяваем і раздадзім аўтографы”.

Па словах Веранікі, вялікая прэзентацыя альбома “Траўка-мураўка” адбудзецца напрыканцы лета. Набыць пласцінку можна ў кнігарні “ЛогвінаЎ”.

Фота: citydog.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі