Крымінальная справа супраць бяздомнага за "несанкцыянаванае пікетаванне"
У Мінску распачата крымінальная справа супраць бяздомнага за "неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў". У паведамленні Следчага камітэта не называецца прозвішча, але праваабаронцы мяркуюць, што гаворка пра 59-гадовага Аляксандра Кутаса. Сёлета яго дзесяць разоў затрымлівалі за "несанкцыянаванае пікетаванне", на Акрэсціна ён правёў не менш за 130 сутак.
Пратаколы на Кутаса звычайна складалі за плакаты са сцягам БССР і просьбамі аб дапамозе. Але аднойчы яго затрымалі за бел-чырвона-белы плакат. Звычайнае месца затрымання бяздомнага — станцыя метро "Каменная Горка". Там было яго месца "заробку".
Аляксандру Кутасу выстаўлена абвінавачванне, ён знаходзіцца пад вартай.
Яшчэ адна крымінальная справа за "неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў" распачата ў дачыненні 48-гадовай жанчыны, якую шукае міліцыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.