Крышціяну Раналду атрымаў умоўны тэрмін і 19 млн еўра штрафу

Крышціяну Раналду атрымаў умоўны тэрмін і 19 млн еўра штрафу

Нападаючы футбольнай зборнай Партугаліі і турынскага "Ювентуса" Крышціяну Раналду атрымаў умоўны тэрмін (23 месяцы) і 19 млн еўра штрафу. 22 студзеня рашэнне па справе аб нявыплаце падаходнага падатку з фізічных асобаў вынес суд Мадрыда. Выяўленае парушэнне адносіцца да 2011-2014 гадоў (сума складае 5,7 млн еўра), калі Раналду, адзін з найлепшых футбалістаў свету, выступаў за мадрыдскі "Рэал". Каб пазбегнуць рэальнага пазбаўлення волі, Крышціяну Раналду давялося заключыць здзелку з правасуддзем.

Каментар футбаліста пасля прысуду быў вельмі кароткі. "Усё выдатна", — сказаў Раналду журналістам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі