Крышціяну Раналду чакаюць 3,2 млн еўра штрафу і 2 гады турмы

Крышціяну Раналду чакаюць 3,2 млн еўра штрафу і 2 гады турмы

Нападаючага італьянскага "Ювентуса" і футбольнай зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду чакаюць 3,2 млн еўра штрафу і 2 гады турмы. Пра гэта інфармуе Reuters са спасылкай на іспанскую пракуратуру. Разгляд справы аб ухіленні ад выплаты падаткаў блізкі да заканчэння. Раналду жыў у Іспаніі з 2009 года, калі перайшоў з "Манчэстар Юнайтэд" у мадрыдскі "Рэал". Нядаўна футбаліст пераехаў у Італію. Ён сцвярджае, што ніколі не спрабаваў ухіляцца ад выплаты падаткаў. Тым не менш, агулам Крышціяну Раналду заплаціць у іспанскі бюджэт каля 19 мільёнаў еўра.

Зорнага футбаліста наўрад ці адправяць за краты. Можна ўявіць, які быў бы скандал, якія пратэсты арганізавалі б футбольныя фанаты. Мяркуецца, што Раналду атрымае двухгадовы выпрабоўчы тэрмін. І працягне гуляць, цяпер ужо за "Ювентус".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі