Крышціяну Раналду забіў першыя галы за "Ювентус" (відэа)
Крышціяну Раналду забіў першыя галы за "Ювентус". Яго каманда ў Турыне атрымала перамогу над "Сасуола" — 2:1. Раналду вызначыўся на 50-й і 65-й хвілінах. Першы гол адбыўся пасля кур'ёзнай памылкі абаронцы гасцей, а другі 33-гадовы партугалец забіў дальнім ударам. "Сасуола" змагла скараціць разрыў у ліку ўжо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны.
"Ювентус" у чатырох матчах атрымаў чатыры перамогі і ўпэўнена лідыруе ў чэмпіянаце Італіі. Раналду сёлета перайшоў у італьянскую каманду з мадрыдскага "Рэала" за 117 млн еўра.