Ксяндзу Гжэгажу Худэку не дазволілі працягваць служыць у Беларусі

У Польшчу быў вымушаны з’ехаць ксёндз Гжэгаж Худэк, які на працягу 14 гадоў служыў у прыходзе касцёла ў Рэчыцы.  Улады яшчэ ў лістападзе адмовілі яму, польскаму грамадзяніну, у працягу рэгістрацыі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прычынай гэтага сталі выказванні святара пра сацыяльныя праблемы ў Рэчыцы на старонках польскіх СМІ.

Каля 700 вернікаў падпісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пакінуць у прыходзе ксяндза Худэка, аднак безвынікова.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі