Куба цяпер мае амбасадара ў ЗША

Куба цяпер мае амбасадара ў ЗША

У ЗША прайшла цырымонія прыёму даверчых грамат у кіраўнікоў замежных дыпламатычных місій, сярод якіх быў і прадстаўнік Кубы. Ім стаў дыпламат са шматгадовым досведам працы Хасэ Рамон Кабаньяс Радрыгес, перадае ВВС.

У ноч на пятніцу агенцтва REUTERS паведаміла, што ЗША маюць намер аслабіць абмежаванні ў сферы гандлёвага супрацоўніцтва з Кубай. Сярод іншага, у бліжэйшы час могуць абвясціць пра дазвол амерыканскім кампаніям адчыняць на Кубе даччынныя прадпрыемствы.

Тым часам агенцтва Associated Press паведаміла, што паміж дзвюма краінамі да канца бягучага года могуць быць адноўленыя наўпроставыя паштовыя зносіны і рэгулярныя камерцыйныя авіярэйсы.

Сёлета ў ліпені ЗША і Куба аднавілі адносіны пасля перапынку ў болей як паўстагоддзя.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі