Кубак Беларусі па футболе: “Нёман” адолеў БАТЭ (відэа)
Матчы ¼ фіналу прайшлі 22 сакавіка.
Гродзенскі “Нёман” гуляў з барысаўскім БАТЭ, дзейным чэмпіёнам краіны па футболе. У асноўны час пераможца не вызначыўся, лік быў 1:1. Толькі ў дадатковым тайме, на 100-й хвіліне матчу Ігар Тарасаўс забіў гол, які стаў для гродзенцаў пераможным. Такім чынам, БАТЭ выбывае з турніру.
Таксама ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі згулялі салігорскі “Шахцёр” і бабруйская “Белшына”. Матч скончыўся прадказальнай перамогай гарнякоў — 3:1. “Мінск” таксама прадказальна перамог “Гарадзею” з першай лігі — 3:1. А вось пройгрыш “Гомеля” магілёўскаму “Дняпру” (1:2) быў для многіх нечаканым. Тым не менш, магілеўчане будуць гуляць у наступным, паўфінальным туры.