Кубак свету па біятлоне: беларусы 11-я ў змяшанай эстафеце ў Эстерсундзе
Нашы біятланісты паўтарылі вынік Алімпіяды ў Сочы: у гэтай дысцыпліне яны занялі такое ж самае месца.
Каманда ў складзе Надзея Скардзіна, Дар’я Домрачава, Уладзімір Чапелін, Юрый Лядаў выступала пад 8-м нумарам. Пасля першай перадачы эстафеты беларусы былі толькі на 20-м месцы з прычыны няўдалай стральбы ў Скардзіна. На другім коле Дар’я Домрачава зрабіла сенсацыю і вывела сваю каманду на першае месца перад самай перадачай эстафеты — яна бездакорна адстралялася і паказала высокую хуткасць на дыстанцыі.
На трэцім коле Уладзімір Чэпелін дапусціў недакладнасці ў стральбе і зарабіў штрафное кола. З-за гэтага каманда апусцілася на чацвёрты радок перад апошняй перадачай эстафеты. На фінішы Юрый Лядаў не змог вытрымаць тэмп і недакладна страляў, скарыстаўшы тры запасныя патроны. У выніку — 11-е месца.