Купалаўцы нагадалі пра свае патрабаванні
Супрацоўнікі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы выступілі з чарговай заявай. У ёй яны паведамілі, што 25 жніўня можа адбыцца іх сустрэча з новым дырэктарам, які атрымае іх заявы на звальненне. Купалаўцы канстатуюць, што вяртанне Паўла Латушкі на пасаду дырэктара тэатра немагчымае ўжо праз незалежныя ад іх прычыны. Яны нагадалі пра свае патрабаванні. Сярод іх — правядзенне новых выбараў, вызваленне палітзняволеных і затрыманых пратэстоўцаў, расследаванне выпадкаў гвалту з боку сілавікоў.
Дырэктар тэатра Латушка публічна падтрымаў мірныя пратэсты і асудзіў жорсткі разгон вулічных акцый. Над будынкам былі ўзнятыя нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі. Пасля гэтага Паўла Латушку звольнілі, а артысты вырашылі падаць заявы на звальненне на знак салідарнасці са сваім кіраўніком.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.