Курс долара ў Беларусі панізіўся на 60 рублёў
А расійскі рубель зноў вырас.
16 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Курс долара па іх выніках панізіўся на 60 рублёў — да 14 270. Напярэдадні долар панізіўся на 90 рублёў.
Кошт еўра ў чацвер не змяніўся — ён па-ранейшаму роўны 15 200 рублям. У сераду еўра страціў 20 рублёў.
А вось расійскі рубель працягвае расці — ён павялічыўся на 3,5 пункта і вырас да 287,5 беларускага.
Фота — telegraf.by