Квіткі на матч “Александрыя” — БАТЭ будуць каштаваць каля 2 рублёў

Квіткі на матч “Александрыя” — БАТЭ будуць каштаваць каля 2 рублёў

У панядзелак, 21 жніўня, стартуе продаж квіткоў на матч у адказ раунда плэй-оф Лігі Еўропы паміж “Александрыяй” і БАТЭ.

Як паведамляе Прессбол, месцы за брамай будуць каштаваць 25 грыўняў (1,9 рубля), а на цэнтральных сектарах — 30 грыўняў (2,3 рубля). Аднаму чалавеку ў касах будуць прадаваць не болей за тры квіткі.

Матч паміж украінскай “Александрыяй” і БАТЭ пройдзе ў чацвер, 24 жніўня. Пачатак у 20.00.

Першы матч прайшоў у Барысаве і скончыўся з лікам 1:1.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі