Кыргызстан папрасіў 6 дзяржаваў дапамагчы затрымаць Бакіева і яго блізкіх

Генпракуратура Кыргызтана накіравала шэрагу краін міжнародныя следчыя даручэнні пра вышуковыя дзеянні і затрыманне экс-прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева і яго блізкіх.  Як паведамляе БелаПАН, у дакументах называецца Курманбек Бакіеў, яго сыны Марат і Максім і брат Жаныбек. Таксама згадваецца экс-кіраўнік Дзяржслужбы нацбяспекі Мурат Суталінаў, экс-прэм'ер Даніяр Усенаў і яшчэ 14 асобаў. На ўсіх гэтых асобаў заведзеныя крымінальныя справы, яны абвешчаныя ў міждзяржаўны і міжнародны вышук. Таксама яны лічацца ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрпола, заявілі кыргызстанскія ўлады.

Следчыя даручэнні перададзеныя ў праваахоўныя органы Расіі, Казахстана, Беларусі, Вялікабрытаніі, Украіны і Ўзбекістана.

Нагадаем, што зрынуты прэзідэнт Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. Генпракуратура Беларусі двойчы адмовілася выдаць яго Кыргызстану, бо не знайшла прававых падставаў для гэтага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі