Лабавое сутыкненне Opel Calibra з пасажырскім аўтобусам (фота, відэа)

Пасажырскі рэйсавы аўтобус выязджаў на аўтадарогу ў накірунку сталіцы. У гэты момант яго пратараніў Opel Calibra, які на вялікай хуткасці з'язджаў з трасы ў бок Мастоў і не саўладаў з кіраваннем — выехаў на сустрэчную паласу.
 

Удар быў такім моцным, што легкавік быў змяты. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, у салоне Opel Calibra знаходзіліся чатыры чалавекі. Усе яны атрымалі цяжкія траўмы. Кіроўца і дзяўчына, якая сядзела на заднім сядзенні, знаходзяцца ў рэанімацыі. Пасажыры аўтобуса і кіроўца не пацярпелі.


Вядома, што гаспадар легкавіка прадаваў сваю машыну, і за руль сеў яе будучы ўладальнік. Яны ехалі ў Ваўкавыск здымаць машыну з уліку.


Фота, відэа — gaigrodno.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі