Латвія і Ўкраіна таксама абмяркуюць праект беларускай АЭС
Грамадскія слуханні па беларускай АЭС, аналагічныя тым, якія нядаўна прайшлі ў Вільні, прызначаныя на 31 сакавіка ў Кіеве. Тыднем раней у Рызе пройдуць кансультацыі прадстаўнікоў міністэрстваў прыродных рэсурсаў Беларусі і Латвіі, прысвечаныя праекту беларускай АЭС. Беларусь у сувязі з абавязальніцтвамі, якія на яе накладае Канвенцыя аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежным кантэксце, узгадніла з суседнімі Ўкраінай і Латвіяй даты і фармат абмеркавання праекту АЭС.
Як паведаміў агенцтву БелаПАН дырэктар Цэнтра радыяцыйнай бяспекі Службы аховы навакольнага асяроддзя Латвіі Андрыс Солміч, паводле латвійскага заканадаўства магчымыя толькі кансультацыі, але не грамадскія слуханні. Тым не менш, на кансультацыі, якія пачнуцца 23 сакавіка ў 12:00 у Міністэрстве прыроды Латвіі, запрошаныя ўсе ахвочыя прадстаўнікі грамадскасці.