Лаўрэатам літаратурнай прэміі Гедройця стаў Валянцін Акудовіч
Першае месца Валянціна Акудовіча
Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця стаў Валянцін Акудовіч. Аўтар кнігі "Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым" (выдавецтва "Логвінаў") адзначаны "за змястоўную і шырокую панараму беларускага інтэлектуальнага жыцця".
Другое месца ў Ганны Янкута з кнігай "Час пустазелля" (выдавецтва "Янушкевіч") "за шчыры аповед залучанай назіральніцы і ўдзельніцы сучаснай гісторыі". Трэцяе месца атрымала кніга "Забіць упалмінзага" Змітра Бартосіка (Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода) — "за дакументальна-мастацкае сведчанне пра трагічную старонку беларускай гісторыі, важнае ў цяперашні час".
Спецыяльную ўзнагароду ад партнёра прэміі — Еўрарадыё — прысудзілі Еве Вайтоўскай. Яе кніга “Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая” (выдавецтва "Янушкевіч") з‘явіцца ў эксклюзіўнай аўдыяверсіі.
Вынікі конкурсу і цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбылася 26 лістапада ў Гданьску ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці. Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную ў папярэднім годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.